• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі забаранілі матэрыялы з прапагандай суіцыду

    Згодна пастановы Міністэрства культуры Беларусі ад 15 верасьня (PDF), у Беларусі ад 16 лістапада забаронены выпуск і распаўсюд прадукцыі, што ўтрымлівае заклікі да самагубства (суіцыду). Пастанову ўзгаднілі міністры інфармацыі, гандлю, працы і аховы здароўя.

      Картинки по запросу

    Той жа пастановай зьменены час паказу на ТВ фільмаў катэгорыі «18+» ад 3 лютага 2017 году — цяпер іх можна паказваць толькі з 12 ночы да 6 раніцы.

    Цяпер да прадукцыі, забароненай праз «прапаганду гвалту і жорсткасьці», адносіцца таксама прадукцыя з «заклікамі да самагубства», «апісаньнем сродкаў і спосабаў самагубства з мэтай узбуджэньня рашучасьці зьдзейсьніць акт самагубства», «дзеяньнямі, што ўскосна падахвочваюць да самагубства з дапамогай апраўданьня і (або) абгрунтаваньня дапушчальнасьці самагубства», «абяцаньнямі атрыманьня фізычнага і (або) псыхалягічнага задавальненьня», «абяцаньнямі дабротаў і перавагаў у выпадку самагубства, у тым ліку праз гульні».

    Пры гэтым у пастанове не забараняецца само згадваньне факту самагубства — напрыклад, у навінах ці пастах у сацсетках. Не забараняецца і апісаньне сродкаў і спосабаў самагубства, калі толькі гэтае апісаньне не даецца з мэтай заахвоціць да самагубства.

    Падобныя правілы ўжо дзейнічаюць у шэрагу краінаў. У іх ліку Расея, дзе няпэўнасьць у заканадаўстве прыводзіць да камічных выпадкаў: некаторыя СМІ замяняюць само слова «самагубства» на слова «Роскомнадзор» (ведамства, што ў тым ліку сочыць за выкананьнем забароны прапаганды суіцыду).

    Тым часам Беларусь, якая трымала сумнеўнае лідэрства па колькасьці самагубцаў, за апошняе дзесяцігодзьдзе палепшыла паказьнікі, стаўшы на ўзровень з суседзямі — 18,3 самагубствы на 100 тысяч чалавек у 2012 годзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці