У Беларусі забаранілі тэлеканал «Дамскі клуб»
Распаўсюджванне тэлепраграмы «Інтэрактыўны тэлевізійны канал «Дамскій клуб» спынена праз парушэнне заканадаўства аб рэкламе, паведамілі БелТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
«У ходзе праведзенага сумесна з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь аналізу кантэнту тэлепраграмы «Інтэрактыўны тэлевізійны канал «Дамскій клуб» выяўлена, што ў ім змяшчаецца неналежная рэклама, а таксама асобныя тэлеперадачы, якія парушаюць патрабаванні Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2007 года «Аб рэкламе», — гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.
Рашэнне ўступае ў сілу 5 лютага 2018 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў