• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі заблакавалі TikTok Ціханоўскай і Латушкі

    Гэта першы падобны выпадак, калі для карыстальнікаў з Беларусі закрываюць доступ да нейкіх відэа. 

    Святлана Ціханоўская

    Святлана Ціханоўская трымае партрэт зняволенага Андрэя Аляксандрава

    Цяпер для карыстальнікаў у Беларусі тыкток піша на акаўнтах лідараў апазіцыі Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі, што акаўнт не дасяжны ў вашай краіне. 

    Tik­Tok — кітайская сацыяльная сетка, якая належыць кампаніі ByteDance. Платформа спецыялізуецца на кароткіх відэа і мае мільярдную аўдыторыю па ўсім свеце. 

    Беларускія ўлады пільна манітораць сацсеткі, але дагэтуль не было лакальнай цэнзуры відэа тыкток па геаблакаванні.

    У Беларусі заблакавалі TikTok Ціханоўскай і Латушкі

    Блакіроўка каналаў Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі стала першым зафіксаваным выпадкам, калі Tik­Tok абмяжоўвае доступ да палітычнага кантэнту менавіта для карыстальнікаў з Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці