У Беларусі заблякавалі доступ да люстэрка «Белсату» blstv.eu
7 траўня ўлады заблякавалі доступ да люстэрка «Белсата» blstv.eu. Старонка або ня грузіцца, або выдаецца стандартная заглушка правайдэраў пра тое, што доступ да рэсурсу закрыты на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі.
У канцы сакавіка ўлады спрасьцілі працэдуру блякаваньня «люстэрак» сайтаў. Цяпер Мінінфарм можа закрываць доступ да іх па меры выяўленьня.
13 красавіка быў закрыты доступ да люстэрка сайту інтэрнэт-газэты агенцтва БелаПАН Naviny.online.
Рэдакцыя Kyky.org зьмяніла ўжо 10 адрасоў, заблякаваных Мінінфармам:
-
kyky.org
-
kyky.media
-
omon.wtf
-
mininform.lol
-
massandry.net
-
kykyold.org
-
sabachka.help
-
peresident.run
-
nachesy.country
-
netetabletki.rip
Цяпер Kyky можна чытаць на люстэрку samisebyazablochte.com.
21 жніўня 2020 году ў Беларусі заблякавалі больш як 70 сайтаў, у тым ліку Радыё Свабоды, «Белсату», «Эўрарадыё», праваабарончага сайту spring96.org і іншых рэсурсаў.