У Беластоку адбудзецца матч салідарнасці з журналістам Аляксандрам Івуліным
1 чэрвеня а 17:30 у Беластоку пройдзе футбольны матч салідарнасці з палітзняволеным Аляксандрам Івуліным.
Матч з польскай камандай «Rainter» адбудзецца па адрасе Orlik, 16–001 Kleosin, Tarasiuka.
Арганізатары запрашаюць падтрымаць нашых гульцоў і выказаць салідарнасць з Сашам Івуліным. «Прыносьце нашы сцягі!» — гаворыцца ў паведамленні мясцовай беларускай дыяспары.
Падтрымаць Сашу лістом можна па адрасе:
ПК №22. 225295, Брэсцкая вобласць,
г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
Аляксандру Мікалаевічу Івуліну
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў