• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсце адбыўся трэнінг для грамадскіх актывістаў, што займаюцца сувязямі са СМІ

    Заняткі ладзіліся з удзелам вядомага журналіста і медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага, які дзяліўся досведам, што можа быць запатрабаваны тымі, хто толькі пачынае сваю грамадскую дзейнасць.

    Падчас трохгадзіннага інтэнсіўнага курса удзельнікі трэнінгу пазнаёміліся з базавымі прынцыпамі працы грамадскіх арганізацый са СМІ і медыяпланаваннем, асноўнымі інструментамі працы з журналістам.

    Таксама акцэнт быў зроблены на ўдалых прыкладах узаемадзеяння грамадскіх арганізацый са СМІ на рэгіянальным узроўні і падчас асвятлення доўгатэрміновай кампаніі.

    Размова ішла і пра тое, як стварыць уласную інфармацыйную нагоду і выкарыстаць іншыя нагоды, каб зацікавіць журналістаў. Гаварылі і пра правілы, што тычацца падрыхтоўкі да інтэрв’ю (асабліва да відэазапісаў).

    Падчас трэнінгу адбыліся практычныя заняткі па фармуляванні ключавога паведамлення, што рабіла б працу грамадскай арганізацыі ў стасунках са СМІ больш плённай і эфектыўнай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці