• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсце чыноўнікі азадачыліся, чаму людзі менш чытаюць дзяржаўныя газеты. Выйсце шукаюць у працы з блогерамі

    Падчас чарговага пасяджэння Брэсцкага аблвыканкама 25 студзеня прысутныя абмяркоўвалі пытанне «Аб рабоце рэдакцый рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і ідэалогіі». Як высветлілася, самі чыноўнікі не вельмі задаволены ўплывам дзяржаўных СМІ на настроі ў грамадстве. 

    «Праблема не ў тым, што ў гарадах менш чытаюць газет: пытанне ў змесце напісанага», — выказаў меркаванне памочнік Аляксандра Лукашэнкі — інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык.

    Паводле яго словаў, трэба напоўніць газеты тым, што будзе цікава і запатрабавана. Сярод хвалюючых тэм Валерый Вакульчык пералічыў праблемы якасці рамонту, жыллёва-камунальных паслуг і шмат чаго іншага. «Чалавек павінен давяраць СМІ, разумець, што журналісты — вочы і вушы кіраўнікоў, у тым ліку губернатара», — адзначыў чыноўнік.  

    У прыватнасці, у Брэсцкай вобласці для эфектыўнай зваротнай сувязі з чытачамі ўсе рэдакцыі ў месцах, якія найбольш наведваюцца, размясцілі інфармацыю з QR-кодамі. Сканаваўшы іх, можна аператыўна звязацца з журналістамі па любым хвалюючым пытанні.

    Для хуткай камунікацыі створаны і чат-боты ў Telegram. Аднак там, каб пакінуць паведамленне альбо скаргу, трэба абавязкова дадаць свае асабістыя дадзеныя і нумар тэлефона.

    Чыноўнікі таксама пахваліліся ідэяй стварэння медыяхолдынгаў у рэгіёне. Адзін з іх створаны на базе брэсцкай абласной газеты «Заря» (да яе далучылі тры былыя раёнкі), другі сфармаваны пад дахам гарадской газеты «Пінскі веснік». Такім чынам зараз сістэма мясцовых дзяржаўных СМІ Брэсцкай вобласці змянілася: яе прадстаўляюць 17 рэдакцый газет — адна абласная, тры аб’яднаныя (Брэст, Баранавічы, Пінск), 13 раённых выданняў.

    Як сцвярджаюць мясцовыя ідэолагі, мінулы год паказаў сваю эфектыўнасць: новы фармат дазволіў, на іх думку, павялічыць арыгінальны аналітычны кантэнт і колькасць творчых матэрыялаў. Пры гэтым міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, які браў удзел у пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама, упэўнена заявіў, што са ставарэннем медыяхолдынгаў ніводная газета не знікла.  

    Пры гэтым Уладзімір Пярцоў прызнаў, што газета застаецца сродкам камунікацыі з людзьмі сярэдняга і старэйшага ўзросту. «Маладыя людзі аддаюць перавагу ў асноўным чэрпаць інфармацыю ў лічбавым асяроддзі. Разумеючы гэта, рэгіянальныя СМІ ў Брэсцкай вобласці шукаюць новыя падыходы для прыцягнення спажыўцоў кантэнту», — паведаміў міністр інфармацыі.

    Больш падрабязна на гэтую тэму выказалася начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Таццяна Гагакава. Паводле яе словаў, «праца ў інтэрнэт-прасторы — задача №1 для сучаснага СМІ, а таму мы пайшлі па шляху прыцягнення да працы ў рэдакцыях блогераў».

    Як высветлілася, з пачатку 2024 года ў абласной газеце «Заря» працуе папулярны брэсцкі блогер (імя яго на пасяджэнні аблвыканкама не назвалі), а яшчэ адзін будзе з 1 лютага прадстаўлены ў «Кобрынскім весніку».

    «Спадзяемся, што такая практыка сябе апраўдае і праца з блогерскай супольнасцю пазітыўна паўплывае на якасць інфармацыйнага суправаджэння рэгіёнаў», — распавяла Таццяна Гагакава.

    Яна таксама дадала, што сродкі масавай інфармацыі вобласці разглядаюцца цяперашнімі ўладамі як «важны інструмент дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі» і мусяць адпавядаць сучасным патрабаванням.

    Пасля пасяджэння аблвыканкама Уладзімір Пярцоў наведаў рэдакцыю газеты «Заря». Там ён нагадаў пра электаральную кампанію, падчас якой трэба «аператыўна і якасна даносіць праўдзівую інфармацыю аб падзеях у краіне і свеце». На думку міністра інфрамацыі, «толькі журналіст можа стварыць якасны матэрыял: не smm-спецыяліст, не капірайтар і не мясцовы блогер».

    А яшчэ Уладзімір Пярцоў заявіў, што ў Беларусі выбудавана нейкая «дзейсная сістэма падачы інфармацыі, але недзе яе трэба завастрыць і перафарматаваць: у Брэсцкай вобласці гэта ўдалося выканаць на 97%».

    Чытайце яшчэ:

    «У мяне і так працы шмат, а тут яшчэ вамі, бэчэбэшнікамі, займацца». Гісторыя Яўгена Сухаверха — у выразах, пачутых ад сілавікоў

    Барыс Хамайда на волі. Былога распаўсюджвальніка незалежнага друку будуць судзіць 2 лютага

    «СБ. Беларусь сегодня» зменшыла наклад. Але маніпулятыўна ўдвая завышае рэальную колькасць асобнікаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці