У Брэсце памёр сябра ГА “БАЖ” Юрый Шапран
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
За сваю доўгую журналісцкую дзейнасць, якая расцягнулася больш чым на сорак гадоў, Юрый Уладзіміравіч паспеў папрацаваць у раённых выданнях, на мясцовым тэлебачанні і радыё, рэдакцыях газет “Вечерний Брест”, “Брестский вестник”, “Брестский курьер”, а таксама супрацоўнічаў з іншымі беларускімі і замежнымі СМІ.
Галоўным чынам ён цікавіўся за сацыяльна-бытавыя і эканамічныя тэмы, таму шмат якія яго публікацыі мелі шырокі рэзананс у грамадстве.
Юрыю Шапрану было 68 гадоў. ГА “БАЖ” выказвае словы спачування родным і блізкім.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў