• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсце зноў абмежавалі доступ журналістаў на судовы працэс

    У судзе Ленінскага раёна Брэста 1 лютага агучаны прысуд паводле справы двух супрацоўнікаў міліцыі, якія абвінавачваліся ў махлярстве, перавышэнні ўлады, а таксама крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Шэраг журналістаў ахоўнікі не прапусцілі асвятляць працэс з-за “недахопу месцаў” у зале.

    Як стала вядома службе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, яшчэ да пачатку судовага пасяджэння невядомыя асобы ў цывільным занялі залу, дзе мусіў быць абвешчаны прысуд. Пасля гэтага супрацоўнікі міліцыі пачалі абмяжоўваць доступ людзей у гэтае памяшканне, спаслаўшыся на недахоп месцаў.

    Было заўважана, што абмежаванні ў першую чаргу тычыліся тых, хто мог зрабіць фота- і відэазапіс з залы суда. У выніку на судовы працэс не здолелі трапіць журналістка інфармагенцтва БелаПАН Мілана Харытонава, блогер Сяргей Пятрухін, а таксама праваабаронца Уладзімір Вялічкін.        

    Акрамя таго, міліцэйскі канвой не даваў рабіць фотаздымкі тым, хто ўсё ж патрапіў у залу пасяджэнняў.

    Нагадаем, што на гэтым тыдні ў судзе Брэсцкага раёна сябру ГА “БАЖ”, журналісту мясцовага сайта “Першы рэгіён” Алегу Супрунюку таксама не дазволілі наведаць судовы працэс па рэдакцыйным пасведчанні, спаслаўшыся, што падставай для пропуску можа быць толькі пашпарт. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці