У былога супрацоўніка БТ Мікіты Дзяменцьева прайшоў ператрус
Жонка Мікіты Дзяменцьева паведаміла, што ператрус праводзілі супрацоўнікі ДФР. Пасля ператрус і допыту з яго ўзялі падпіску аб неразгалошванні, журналіста адпусцілі.
Забралі з дома лічбавую тэхніку, карты памяці, тэлефоны. Жыве Мікіта Дзяменцьеў у Барысаве.
Апошні раз Мікіта выходзіў на сувязь днём, казаў, што яго не затрымліваюць. Ён мусіў забраць дзіця з садка, але пазваніў з тэлефона выхавацельніцы, сказаў, што ўсё будзе добра. У выніку жонка сама забрала дзіця, у шафе дзіцячай знайшла ключы ад кватэры.
Летам 2020 года Мікіта Дзяменцьеў удзельнічаў у забастоўцы ў Белтэлерадыёкампаніі, пасля чаго быў звольнены.
Мікіта Дзяменцьеў даваў інтэрв’ю ініцыятыве «Честные люди».
История бывшего репортера БТ Никиты Дементьева
Пра сваё затрыманне Мікіта распавёў сторыз Instagram, але пазней гэтае паведамленне было выдалена.
