• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У цэнтры Берліна адкрылася выстава беларускіх фатографаў Belarus.Signs

    У выставе Belarus.Signs удзельнічаюць дзевяць беларускіх фатографаў, якія з дапамогай візуальных вобразаў распавялі пра Беларусь, яе мінулае, сучаснасць і мары. Сімвалічна выстава пачала працу ў гадавіну Чарнобыльскай трагедыі, 26 красавіка 2022 года.

    Belarus.Signs — фотавыстава, якая першапачаткова мусіла называцца «Беларуская мара», пра вытокі і мары беларусаў. З пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года ў тэматыцы выставы з’явіўся новы і горкі кантэкст. Рэпутацыя агрэсара накладвае адбітак на ўспрыманне Беларусі ва ўсім свеце.

    У выставе Belarus.Signs удзельнічаюць дзевяць фатографаў з Беларусі: Яўген Ацецкі, Сяргей Балай, Зміцер Брушко, Надзея Бужан, Саша Васюковіч, Вадзім Заміроўскі, Шура Піліповіч-Сушчыц, Таццяна Ткачова,  Вольга Шукайла.

    Заснавальнік сайта Orsha.eu месяц пражыў пад бамбёжкамі ў Чарнігаве. Расказвае пра «ваенны сіндром», інстынкты самазахавання і крах рэжымаў

    Belarus.Signs — спроба даследаваць схаваныя сімвалы, якія звязваюць беларускую гісторыю, сучаснасць і будучыню. Разгляд калектыўнай і асабістай ідэнтычнасці беларусаў ва ўсёй яе глыбіні і супярэчлівасці.

    «Мы даследуем гэтую тэму з фотажурналістамі, якія працавалі ў Беларусі кожны дзень, асвятляючы актуальныя падзеі. У сваіх дакументальных праектах яны, дыстанцуючыся ад навін, якія змяняюць адна адну, шукаюць візуальныя вобразы Беларусі, — адзначае куратар выставы Юлія Ружачка. — Сярод гэтых вобразаў і сімвалаў сустракаюцца не толькі тыя, якія мы так любім і ганарымся. Мы наўмысна паказваем розныя бакі нашай гісторыі і калектыўнай памяці, разумеючы, як небяспечная выбарачная гістарычная памяць. Бо не адрэфлексаваная гісторыя заўсёды паўтараецца».

    «Моя работа — документировать». О чем рассказывают журналисты из Германии, Украины и России, которые работают на войне

    Выстава працуе да 9 мая 2022 года па адрасе: Haus A, Karl-Marx-Allee 1, Berlin

    Выстава аргнізаваная пры падтрымцы Media in Coop­er­a­tion and Tran­si­tion (MiCT), Аб’яднання беларусаў Нямеччыны RAZAM і Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).

    «Аморальность власти и безнаказанность». Доктор психологических наук объясняет, как мог произойти весь этот ужас в Буче

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці