У час водпуску вызвалены ад пасады дэкан Інстытута журналістыкі БДУ
Як стала вядома «Нашай Ніве», ад сваёй пасады вызвалены дэкан Інстытута журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік.
Адбылося гэта на днях, у час, калі Дубовік быў у водпуску. Гэтую інфармацыю нам пацьвердзілі работнікі інстытута.
Дубовік займаў пасаду дэкана з 2005 года, а раней паспеў пабыць і галоўным рэдактарам «Рэспублікі», і прэс-сакратаром прэм’ер-міністра.
Цяпер абавязкі Дубовіка выконвае яго намесніца, Вольга Самусевіч. Каго прызначаць на месца дэкана, пакуль невядома.
Адназначна можна сказаць, што кадравыя змены выкліканыя палітыкай новага рэктара БДУ Андрэя Караля.
У прыватнасці, планавалася не толькі прызначыць новае кіраўніцтва, але і пазбавіць інстытут яго статусу, вярнуўшыся да фармату факультэта. Але ад гэтых планаў пакуль адмовіліся.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў