• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У другія ўгодкі разгрому БелаПАН швейцарскі дэпутат зноў запатрабавала вызваліць экс-дырэктара Наважылава

    Сама прафесійная журналістка, сенняшні дэпутат парламента Швейцарыі Мін Лі Марці ў 2022 года ўзяла шэфства над Дзмітрыем Наважылавым у межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую аб'явіла праваабарончая арганізацыя Libereco.

    «Свабода меркаванняў, як і свабода прэсы — неад’емныя апоры моцнай дэмакратыі. Пераслед і парушэнне гэтых прынцыпаў дзяржавай з’яўляюцца яўнымі парушэннямі правоў чалавека», — заявіла дэпутат парламента Швейцарыі Мін Лі Марці.

    Паводле слоў Марці, яна з найвялікшай павагай ставіцца да тых, хто нават у неспрыяльных умовах, як у Беларусі, адстойвае дэмакратыю і правы чалавека.

    «Выказваю поўную салідарнасць з імі», — сказала дэпутат.

    18 жніўня споўнілася два гады з моманту разгрому БелаПАН: ператрусах, затрыманні Наважылава і яго пераемніцы на пасадзе дырэктара — галоўнага рэдактара Ірыны Леўшынай.

    У 2022 годзе Наважылаў быў прыгавораны да 6 гадоў калоніі.

    Чытайце яшчэ:

    Журналіст Анджэй Пачобут бліжэйшыя паўгода правядзе ў камеры

    Журналіст Павел Мажэйка падаў апеляцыйную скаргу на свой прысуд

    «Рускія — гэта фашысты». Як інтэрв’юерка Лукашэнкі пераабувалася проста падчас вайны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці