• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У гадавіну затрымання Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай ARTICLE 19 патрабуе вызвалення палітвязняў

    Сёння, 12 студзеня, роўна тры гады таму як былі затрыманыя медыяменеджэр Андрэй Аляксандраў і яго сяброўка, а цяпер жонка Ірына Злобіна. З гэтай нагоды праваабарончая арганізацыя ARTICLE 19 паўтарае свой заклік да неадкладнага вызвалення палітзняволеных.

    — Андрэй — адданы прыхільнік свабоды прэсы, раней ён працаваў з арганізацыямі, якія займаюцца свабодай выказвання меркаванняў, а таксама ў журналістыцы, у тым ліку ў якасці калегі па ARTICLE 19, — падкрэсліла Джаана Шыманска, старшая праграмная дырэктарка па Еўропе і Цэнтральнай Азіі ARTICLE 19.

    ARTICLE 19 — праваабарончая арганізацыя, якая была створана больш за 30 гадоў таму. Яна названая ў гонар артыкула 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (кожны чалавек мае права на свабоду перакананняў і на свабоднае выказванне іх) і дэкларуе сваёй мэтай «дакументаваць цэнзуру, перамагаць цэнзараў і дапамагаць тым, хто пацярпеў ад цэнзуры».

    Паводле супрацоўнікаў арганізацыі, яны спрабавалі дасылаць лісты свайму калегу і сябру, аднак апошні адказ быў датаваны 2021 годам.

    — Мы падазраем, што ён не атрымлівае нашых лістоў, і з такой сітуацыяй сутыкаюцца многія палітычныя зняволеныя ў Беларусі. Аднак нашы думкі паслядоўна з Андрэем і Ірынай, і мы будзем працягваць працу па іх вызваленні, — абяцаюць праваабаронцы.

    Яны таксама нагадваюць, што Андрэя Аляксандрава і ягоную сяброўку Ірыну Злобіну затрымалі 12 студзеня 2021 года як падазраваных у фінансаванні пратэснай дзейнасці. Іх абвінавацілі ў тым, што яны аплачвалі штрафы затрыманых падчас акцыяў людзей, кампенсавалі кошт іхняга ўтрымання ў ЦІП і ізалятарах.

    Згодна з паведамленнем МУС, Аляксандраў з 22 жніўня да 9 лістапада 2020 года аплаціў 250 штрафаў. Пазней Андрэю было таксама выстаўленае абвінавачанне ў здрадзе дзяржаве. Следства лічыць, што ён дапамагаў фондам BY_help і BYSOL у правядзенні дзейнасці, «накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».

    Ірына Злобіна скончыла факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, апошнія гады займалася сваім невялікім бізнесам – кветкамі і вытворчасцю сувеніраў, праводзіла лекцыі на тэму фларыстыкі ў Менску.

    У верасні 2021 года Андрэй і Ірына абраліся шлюбам, цырымонія адбылася ў мінскім СІЗА‑1. Паводле ўспамінаў сукамерніц Ірыны, дзеля гэтай падзеі ёй перадалі прыгожую сукенку чорнага колеру. Сведак на рэгістрацыі шлюбу не было — прысутнічалі толькі канваіры.

    Суд прызначыў Андрэю 14 гадоў пазбаўлення волі, а Ірыне — 9 гадоў пазбаўлення волі.

    Чытайце яшчэ:

    «Каханне дапамагае нават там»: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна – год за кратамі

    Палітвязні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗА

    Андрэй Аляксандраў: 1000 дзён за кратамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці