У Ганцавічах затрымалі журналістаў «Белсату»
У Ганцавічах 9 ліпеня падчас здымак перадачы «Белсат едзе ў Ганцавічы» міліцыянты затрымалі журналістаў тэлеканалу. Затрыманыя журналіст Ігар Кулей, аператары Сяргей Кавалёў і Максім Гарчанок.

«Папрасілі прайсці ў пастарунак, бо мы, высвятляецца, не можам проста так здымаць. Нас мусяць апытаць, каб даведацца, што адбываецца», – адзначыў Ігар Кулей.
Журналістаў пасадзілі ў міліцэйскую машыну, дзе прымусілі выключыць камеры.
Кіраваў затрыманнем старшы лейтэнант Канстанцін Рудзенка.
Здымачная група працавала каля мясцовага рынку. Паводле міліцыянтаў, «паступіў званок з рынку, што нехта здымае». Праваахоўнікі адрэагавалі на тэлефанаванне.
Пасля запісу «тлумачэнняў» усю здымачную групу адпусцілі без складання пратаколаў.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў