• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гомелі годам калоніі пакаралі мужчыну, які дадаў у свой плэйліст ў сацсетцы песню пра Лукашэнку

    22-гадовага гамяльчаніна Сяргея Балахонава ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» больш за ўсё прыцягваў зручны плэер: у яго плэйлісце больш за тысячу трэкаў папулярных выканаўцаў. У маі мінулага года Сяргей вырашыў папоўніць сваю музычную калекцыю навінкамі. Сярод запампаваных ім песень аказалася і кампазіцыя папулярнага рэпера nokrolik «Лукашэнко, уходи».

    У выніку маніторынгу яго персанальнай старонкі праваахоўнікі выявілі аўдыёфайл з гэтай песняй, на падставе чаго Сяргею Балахонаву прад’явілі абвінавачванне па артыкуле 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

    Сяргей прызнаў сваю віну і раскаяўся, але падкрэсліў, што захаваў гэты трэк не па прычыне палітычнай варожасці да каго б там ні было, а выключна ў выніку збегу абставінаў.

    Пракурор запрасіў для Сяргея Балахонава пакаранне ў выглядзе аднаго года пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Кіраўніцтва і калегі маладога чалавека хадайнічалі перад судом аб абранні для яго пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі. У характарыстыцы з месца працы падкрэслівалася, што ён зарэкамендаваў сябе толькі са станоўчага боку: працавіты, неканфліктны, прыстойны.

    Сёння Сяргей Балахонаў звярнуўся да суда з апошнім словам. «Не пазбаўляйце мяне волі», — адзінае, што змог ён вымавіць.

    Суд палічыў віну Сяргея Балахонава даказанай і прысудзіў яго да года калоніі агульнага рэжыму. Хлопец быў узяты пад варту ў зале суда. Сяргей жанаты, яго жонка цяпер чакае дзіця.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці