• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гомелі прайшоў трэнінг пра фотарэпартаж: як хутка яго зрабіць і прадаць

    Гомельская “Медыяпрастора” зладзіла аднадзённы трэнінг для журналістаў-фрылансераў, якія зацікаўленыя ў якаснай фотаілюстрацыі сваіх публікацый, стварэнні адмысловых фотарэпартажаў і фотагісторый. Яго правёў фотарэдактар інтэрнэт-газеты Naviny.by Сяргей Балай. Майстра лічыць, што “мы жывём у візуальнай эпосе, калі добры і своечасова дастаўлены фотаздымак не заменіць ніякі тэкст”.

    Амаль паўтара дзясятка ўдзельнікаў трэнінгу спасцігалі кампазіцыйныя, структурныя і тэхнічныя асновы фотарэпартажу, спосабы апрацоўкі здымкаў і хуткай адпраўкі іх на патрэбны адрас. Вучыліся адрозніваць фотарэпартаж ад фотагісторыі, знаёміліся са стандартнымі патрабаваннямі да фотарэпартажу ў друкаваных СМІ і інтэрнэт-выданнях, абмяркоўвалі пытанні супрацоўніцтва з фотаагенствамі.  Зладжаны быў таксама грунтоўны разбор фотаздымкаў удзельнікаў трэнінгу.

    “Гэта ўжо не першы трэнінг па журналістыцы для маладых гамельчукоў, якія заявілі пра сябе як фрылансеры, – расказвае намесніца старшыні Гомельскай філіі ГА “БАЖ” Ларыса Шчыракова. – Дзеля навучання і створана адмысловая  пляцоўка на вуліцы Працоўнай, якая атрымала назву “Медыяпрастора”.

    Папярэднія трэнінгі ў “Медыяпрасторы” прысвячаліся інфармацыйным жанрам, відэаздымкам інтэрв’ю. Сюды прыходзяць журналісты, мастакі, грамадскія актывісты, каб падзяліцца сваім бачаннем сітуацыі ў горадзе і краіне, адказаць на пытанні  фрылансераў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці