У Гомелі выступ кандыдата знялі з эфіру. Ён заклікаў да імпічменту Лукашэнкі
Зварот гомельскага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых, які абіраецца па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе №33, меліся трансляваць 22 кастрычніка а 19.00, але знялі з эфіру, паведамляе сайт АГП.
«Галоўная мая віна ў тым, што першым пунктам маёй праграмы ў парламенце будзе імпічмент Лукашэнкі», — патлумачыў ён.
У звароце Няпомняшчых таксама прапанаваў абмежаваць ахову прэзідэнта двума супрацоўнікамі і заявіў, што будзе дамагацца для дэпутатаў мінімальнай пенсіі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў