У Гомелі затрыманы праваабаронца Леанід Судаленка
У Гомелі затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскай філіі пазбаўленага ўладамі рэгістрацыіі Праваабарончага цэнтра "Вясна" Леанід Судаленка.
Абставіны і падрабязнасці затрымання высвятляюцца.
Нагадаем, шостага студзеня ў Грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палесскай, 52, дзе зназодзіцца ў тым ліку і офіс «Гомельская вясны», прайшоў ператрус, які цягнуўся больш за 9,5 гадзін. Увесь гэты час у офісе знаходзіўся Леанід Судаленка. Пасля вобшуку яго даставілі ва УБАЗ, затым адпусцілі. Таксама вобшук правялі ў яго доме.
Афіцыйна вобшукі праходзілі ў межах крымінальнай справы, якая была ўзбуджана супраць актывіста Уладзіміра Няпомняшчых за нібыта пагрозу пракурору (арт. 366 КК РБ).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў