У Гродне абмеркавалі юрыдычныя аспекты працы журналістаў
Гродзенскія сябры ГА “БАЖ” сустрэліся з юрыстам Аляксандрам Жуком. На гутарку прыйшлі блогеры, журналісты, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ, а таксама журналісты-фрылансеры.

Юрыст Аляксандр Жук
Аспекты працы фрыланс-журналістаў, супраца з замежнымі СМІ, праца блогераў і юрыдычны статус інтэрнэт-СМІ, – вось некаторыя аспекты трохгадзіннай размовы 28 лістапада.
У першую чаргу гродзенцаў цікавіла, як плаціць падаткі, каб не застацца віннымі дзржаве, і якія заключаць дамовы з рэдакцыямі розных СМІ.

Удзельнікі сустрэчы
Юрыст таксама даў пэўныя рэкамендацыі на выпадак адмовы службовых асобаў ад каментара ці наогул ад сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ.
На думку Аляксандра Жука, у часе апошняга інцыдэнту з адмовай Аляксандру Дзянісаву у праве на здымкі ў Гродзенскай выставачнай зале журналіст меў поўнае права выклікаць міліцыю – на той падставе, што яму заміналі працаваць.

Удзельнікі сустрэчы
