У Гродне адкрылася выстава «Яна» аднаго з самых знакамітых фатографаў горада
У Гродне адкрылася персанальная выстава аднаго з самых знакамітых фатографаў горада Яўгена Бузука пад назвай “Яна”.
Працы Яўгена знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце: у Канадзе і Нямеччыне, Аўстраліі і Расіі. Аўтар мае вялікую колькасць узнагарод. Гэтая выстава стала падарункам аўтара дзяўчатам і працягам святкавання 8 сакавіка.
Яна — гэта жанчына, дакладней жанчыны. Тыя, якія вакол нас, тыя, якія нас падтрымліваюць, церпяць нас, трываюць усё, што мы можам зрабіць, і не можам зрабіць.
Па словах фатографа, на здымках збольшага дзяўчаты з Гродна.
“Добрыя дзяўчаты, з дрэннымі — я не працую. Гэта выстава — выбраныя здымкі за апошнія 10 год. Я адмыслова мадэляў не адбіраю. Нехта знаходзіць мяне, кагосці знаходжу я. Так атрымліваецца, што калі мы супадаем, то нешта можам зрабіць у фатаграфіі”, — гаворыць Яўген.
Яўген Бузук з’яўляецца пераможцам рознах міжнародных конкурсаў і плэнэраў. Ён доўгі час таксама працаваў асістэнтам кафедры псіхіятрыі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту.
Фота Аляксандра Саенкі
,
