• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «Інтэрфаксе» патлумачылі, чаму вымушаныя закрыць офіс у Мінску

    Расійскае інфармацыйнае агенцтва "Інтэрфакс" прыняло рашэнне закрыць сваю беларускую дачку — агенцтва "Інтэрфакс-Захад", каб не парушаць беларускае заканадаўства, патлумачыў дырэктар "Інтэрфакса" Міхаіл Камісар. Яго словы прыводзіць Sputnik Беларусь.

    Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што "Інтэрфакс-Захад" спыняе працу ў Беларусі з 1 студзеня 2022 года.

    Згодна з новымі нормамі, прынятымі ў Беларусі, СМІ не можа належаць больш чым на 20% замежным заснавальнікам, а 100-адсоткавым заснавальнікам «Інтэрфакс-Захад» было расійскае агенцтва, нагадаў Камісар.

    «Скараціць нам долю да 20% і ўзяць кагосьці там на 80% — немагчыма. Мы не гатовыя пайсці на гэта, таму, на жаль, мы вымушаныя закрыць», — патлумачыў ён.

    Па словах Камісара, расійскае іншафрмацыйнае агенцтва плануе шукаць варыянты працы ў Беларусі — «магчыма, у нейкім выглядзе гэта можна будзе зрабіць».

    Складанасць яшчэ заключаецца ў тым, што беларускі МЗС з восені 2020 патрабуе, каб карэспандэнтамі замежных СМІ былі грамадзяне краін, дзе гэтае СМІ зарэгістравана. Раней працаваць для замежных медыя маглі і грамадзяне Беларусі.

    Гэта значыць «Інтэрфаксу» для працы ў Мінску давядзецца дасылаць журналістаў з Масквы, а «гэта даволі складаная гісторыя», адзначыў Міхаіл Камісар.

    Дакументы аб закрыцці беларускага офіса ўжо пададзеныя. «Інтэрфакс» працаваў на беларускім рынку з 1994 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці