• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «Экономической газеты» будзе новы ўладальнік – крыніцы «Белсату»

    Беларуская «Экономическая газета», якая спыніла выхад з ліпеня, займее новага ўладальніка. Пра гэта паведамілі крыніцы «Белсату». У выніку выданне стане часткай медыяхолдынгу.

    У «Экономической газеты» будзе новы ўладальнік

    Уладзімір Граўцоў. Фота: grevtsov.ibiz.by

    Паводле інфармацыі нашых крыніц, выданне купляе медыяхолдынг ТАА «Галаўная кампанія Уладзіміра Граўцова». Дэталі здзелкі невядомыя. Верагодна, гаворка ідзе пра куплю брэнду і сайту выдання. Пакуль невядома, якой будзе новая рэдакцыйная палітыка «Экономической газеты», але прынамсі напачатку працу будзе падтрымліваць дзейны калектыў.

    ТАА «Галаўная кампанія Уладзіміра Граўцова» была заснаваная 13 кастрычніка 1992 года. Ейным генеральным дырэктарам ёсць Уладзімір Граўцоў. Паводле каталогу прадпрыемстваў Беларусі, асноўная дзейнасць кампаніі ўключае перыядычныя выданні, кнігі і бератары, рэкламныя прадукты, інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы, сетку аптэк, аналітычныя прававыя сістэмы, адукацыйныя імпрэзы, агенцтва дзелавой падпіскі і касметалагічныя паслугі.

    У медыяхолдынг сярод іншага ўваходзяць ТАА «Выдавецкі дом Граўцова», ТАА «Белзнешрэклама», ТАА «Аптэчная справа». Як заяўляецца, кампанія ўяўляе сабой больш як 40 прадуктаў і сэрвісаў, больш за 900 працаўнікоў, больш як 200 000 падпісчыкаў на месяц.

    «Экономическая газета» выходзіла з 1992 года. 14 траўня 2025 года галоўны рэдактар Фёдар Велікаселец паведаміў, што выпуск выдання спыняецца з ліпеня. Паводле яго, такое рашэнне прыняў сход акцыянераў таварыства «Белбізнеспрэс», які ёсць заснавальнікам і выдаўцом «Экономической газеты».

    Галоўны рэдактар тлумачыў такое рашэнне змяненнямі ў інфармацыйнай сферы, калі «няма ніякіх праблемаў у атрыманні патрэбнай інфармацыі цягам хвіліны-другой», у выніку чаго «папяровым выданням з іх цыкламі друку і дастаўкі даводзіцца саступаць месца электронным сродкам масавай інфармацыі». З паведамлення пры гэтым не было зразумела, ці працягнуць працаваць сайт і іншыя рэсурсы выдання.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці