• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У беларускім «экстрэмісцкім» спісе сацсеткі расійскага журналіста Аляксандра Няўзорава

    11 лютага абнавіўся Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.

    У беларускім «экстрэмісцкім» спісе сацсеткі Аляксандра Няўзорава

    Аляксандр Няўзораў. Фота: Telegram-канал Аляксандра Няўзорава

    Паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 7 лютага ў яго трапілі старонкі расійскага журналіста Аляксандра Няўзорава ў розных сацсетках і мэсэнджарах. У прыватнасці:

    Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 7 лютага «экстрэмісцкім» прызнаны  Telegram-чат з назвай  «Ямницкий флот» (ідэнтыфікатар на сайце Міністэрства інфармацыі не ўказаны). А таксама лагатып Telegram-канала і чата, які, паводле апісання на сайце ведамства, выглядае як «злучэнне бела-чырвона-белага палатна простакутнай формы з надпісам «ЯМНИЦКИЙ ФЛОТ».  Гэты рэсурс стваральнікі прэзентуюць як навінавую стужку «з Магілёва і не толькі».

    6 лютага суд Ленінскага раёна Гродна пастанавіў лічыць «экстрэмісцкімі»  шэраг  рэсурсаў праекта «UA Беглый в Украину»:

    Заснавальнік праекта — Сяргей Прохараў (Сєрьожа Прохоров), журналіст, блогер, медыяменеджэр, сузаснавальнік анлайн-выдання «Ukrainian.Media». 

    У той самы дзень той самы суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкай» інфамацыйнай прадукцыяй і шэраг іншых інтэрнэт-рэсурсаў, якія транслююць навіны з Украіны і Беларусі:

    • Telegram-канал пад назвай «Экстраньюст» (ідэнтыфікатар https://t.me/xtrnews);
    • Telegram-канал пад назвай  «Навiны i Новини» (ідэнтыфікатар  https://t.me/navnov );
    • Telegram-канал пад назвай « Ukrainian.Media» (ідэнтыфікатар https://t.me/ukrnmedia).
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці