• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Кіеве дзень памяці Паўла Шарамета завяршыўся акцыяй пратэсту каля Міністэрства ўнутраных справаў. ФОТА

    Грамадзкія актывісты, сябры і калегі абвінавачаных у забойстве журналіста Паўла Шарамета ўвечары 20 ліпеня прыйшлі да будынку Міністэрства ўнутраных справаў Украіны з патрабаваньнем спыніць перасьлед людзей, якіх пратэстоўцы лічаць невінаватымі ў злачынстве, і перадаць справу на расьсьледаваньне з Нацыянальнай паліцыі ў іншыя органы дасудовага расьсьледаваньня.

    Удзельнікі акцыі заклікалі сьледчых шукаць сапраўдных забойцаў журналістаў, а не «прызначаць на іх ролю невінаватых людзей».

    Паводле адвакатаў, якія выступілі на акцыі, у матэрыялах справы адсутнічаюць доказы вінаватасьці Андрэя Антоненкі, Юліі Кузьменкі і Яны Дугар. Абаронцы паведамілі, што ім не дазволілі знаёміцца з матэрыяламі, якія сьледзтву перадаў былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар.

    Удзельнікі акцыі таксама патрабавалі правесьці ўнутранае расьсьледаваньне ў Нацыянальнай паліцыі, каб пакараць тых, хто, паводле іх, фальсыфікаваў справу.

    У ахове грамадзкага парадку былі задзейнічаныя сілы Нацыянальнай гвардыі і паліцыі, якія ахоўвалі міністэрства. Каб трапіць на акцыю, паліцэйскія прасілі журналістаў і ўдзельнікаў паказаць ім свае сумкі і заплечнікі, запытваючыся пра наяўнасьць небясьпечных рэчываў.

    Акцыя прайшла без інцыдэнтаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці