У краязнаўцы Кастуся Шыталя адбыўся ператрус
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Ператрус праводзілі ў межах крымінальнай справы па арт. 369 Крымінальнага кодэкса за абразы докшыцкіх міліцыянтаў у тэлеграм-чаце «Докшицы для жизни». У Кастуся Шыталя статус сведкі.
Паводле пастановы на ператрус, у Кастуся Шыталя як у адміністратара чата (Кастусь кажа, што ён не адміністраваў гэты чат. — Рэд.) могуць быць матэрыялы, патрэбныя для следства.
Канфіскавалі ўсю тэхніку.
Кастусь Шыталь жыве ў Параф’янаве Докшыцкага раёна.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў