• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У кватэры брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна — ператрус

    Раніцай 30 жніўня ў кватэру на вуліцы Наганава ў Брэсце, дзе жыве Сяргей Пятрухін, прыйшлі супрацоўнікі АМАП.

    Блогер паспеў запусціць трансляцыю на YouTube-канале “Народны рэпарцёр” і паведаміў, што да яго «ломіцца міліцыя”. Пасля гэтых слоў было бачна, што ў кухню забег АМАПавец, прымусіў Сяргея Пятрухіна легчы на ​​падлогу тварам уніз і прыбраць рукі за спіну.

    У анлайн-трансляцыі прапала відэа і горш стаў чутны гук, аднак можна было разабраць, што Пятрухіну прад’яўляюць санкцыю пракурора на ператрус у кватэры.

    Па некаторых звестках, хутчэй за ўсё, каб трапіць у кватэру блогера, супрацоўнікі міліцыі выламалі дзверы.

    Як паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які прыехаў да дому, дзе жыве Сяргей Пятрухін, уваход у пад’езд быў заблакаваны. Таксама нікога не пускаюць у саму кватэру, дзе адбываецца ператрус.

    Раней з’явіліся звесткі, што ў дачыненні да брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна заведзена крымінальная справа за абразу супрацоўніка міліцыі паводле частцы 2 артыкула 189 Крымінальнага кодэксу.

    Пасля заканчэння ператрусу Сяргея Пятрухіна ў кайданках адвезлі ў Ленінскі РАУС Брэста. Ніякіх каментараў  і тлумачэнняў супрацоўнікі міліцыі пакуль не даюць. Таксама да Пятрухіна пакуль не можа трапіць яго адвакат.

    Прыкладна а 14‑й гадзіне Пятрухіна вызвалілі з РАУС.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці