• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Лідзе судзяць журналіста Юрыя Дзяшука

    У судзе Лідскага раёна сёння распачаўся адміністрацыйны працэс у дачыненні журналіста–фрылансера Юрыя Дзяшука з Бярозаўкі, які супрацоўнічае з “Беларускім Радыё Рацыя”.

    Паводле міліцэйскага пратакола яго вінавацяць у парушэнні арт. 23.34 КаАП — ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Падстава — журналіст  зафіксаваны на фота і відэаздымцы падчас правядзення ў Лідзе акцыі прыхільнікаў пераменаў. Менавіта за гэта і складзены пратакол.

    Юрый Дзяшук кажа, што не прымаў удзел у несанкцыянаванай акцыі, бо ў той дзень прыехаў у Ліду, каб асвятляць акцыю прыхільнікаў Лукашэнкі “За Беларусь”. Шлях праўладнай акцыі пралягаў праз цэнтр горада, дзе ўжо больш за месяц збіраюцца прыхільнікі пераменаў. Менавіта такі запіс ён пакінуў у тлумачэннях да адміністрацыйнага пратакола.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці