• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Магілёве сябры ГА “БАЖ” абмеркавалі планы на 2016 год

    У грамадскім цэнтры “Кола” ў Магілёве 26 снежня адбыўся сход сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з розных рэгіёнаў Магілёўшчыны.

    Усяго ў сходзе бралі ўдзел больш за дваццаць журналістаў з Магілёва, Крычава, Горак, Бялыніч, Клімавіч, Чэрыкава, Касцюковіч, Хоцімска і Шклова.

    Напачатку мерапрыемства сябры арганізацыі павіншавалі з юбілеем журналіста з Хоцімска Валерыя Каранкевіча, якія нядаўна адзначыў 60-годдзе.

    Валерый Каранкевіч

    Падчас сходу журналісты Магілёўшчыны падвялі вынікі працы ў 2015 годзе, а таксама падзяліліся сваімі меркаваннямі наконт таго, якія сустрэчы і майстар-класы для сябраў ГА “БАЖ” варта зладзіць у рэгіёне ў 2016‑м. Перыядычна на сходзе ўзнікалі вострыя дыскусіі, аднак у выніку журналісты ўсё ж змаглі вызначыцца са спісам найбольш карысных і запатрабаваных мерапрыемстваў.  Прапановы накіруюць у цэнтральны офіс ГА “БАЖ”.

    Пасля сканчэння афіцыйнай часткі сходу яго ўдзельнікі зладзілі невялікую святочную вечарыну, прысвечаную 20-годдзю ГА “БАЖ” і Новаму году.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці