• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Магілёве сябры ўчастковай выбарчай камісіі скардзяцца на ціск з боку журналістаў

    Пра тое, што на старшыню ўчастковай выбарчай камісіі № 32 Магілёва чыніцца ціск, паведаміла БелТА, спасылаючыся на словы намесніцы старшыні выбарчай камісіі Вольгі Паповай. Крыху пазней гэтая інфармацыя з’явілася і на абласным інфармацыйным рэсурсе mogilevnews.by.

    Намеснік старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Вольга Папова сцвярджае: “У шматкватэрным доме, дзе пражывае старшыня нашай камісіі, з’явіліся ўлёткі. У іх было напісана, што на ўчастку ўжо выбралі дэпутата і ўсё дзякуючы старшыні. Там жа быў надрукаваны хатні адрас і заклік прыцягнуць старшыню да адказнасці. Лісткамі абляпілі ўсе пад’езды шматпавярховага дома».

    Па словах Вольгі Паповай, правакацыі на адрас старшыні выбарчай камісіі пачаліся падчас сустрэчы з кандыдатам у дэпутаты 13 лістапада. На ёй “хацелі прысутнічаць журналісты аднаго з замежных тэлеканалаў”. Свае пасведчанні яны даць адмовіліся. Пазней у інтэрнэце з’явіліся фота старшыні з непрыемнымі подпісамі і каментарамі да іх. Там жа змешчаны і відэазапіс.

    Сустрэча з кандыдатам на дэпутацтва ад Магілёўска-Ленінскай акругі № 84 Ігарам Марзалюком ладзілася 12 лістапада ў актавай зале магілёўскай СШ № 12. На сустрэчу хацелі патрапіць магілёўскія журналісты, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат”. Дырэктар школы Марына Зубарэнка, якая адначасова з’яўляецца старшынёй участковай выбарчай камісіі № 32, і кандыдат у дэпутаты Ігар Марзалюк спрабавалі не дапусціць журналістаў да ўдзелу ў сустрэчы.

    Марына Зубарэнка

    Пазней ім усе ж дазволілі папрысутнічаць на сустрэчы Марзалюка з выбаршчыкамі, але пры гэтым забаранілі весці здымкі.

    Паводле слоў саміх журналістаў, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Андрэй Лебедзеў і дырэктарка школы Марына Зубарэнка пагражалі выклікаць міліцыю.  Журналісты кажуць, што іх не хацелі пускаць на сустрэчу кандыдата ў дэпутаты з выбаршчыкамі праз адсутнасць акрэдытацыі.

    Між тым, для здымкаў публічнай асобы ў публічным месцы не трэба аніякай акрэдытацыі.

    Таму журналісты лічаць, што іх хацелі пазбавіць права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. Яны накіравалі скаргу ў акруговую камісію на Марыну Зубарэнку, бо тая не пусціла іх з відэакамерай “на публічную сустрэчу, тым самым пазбавіўшы права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці