У Марыупалі падчас абстрэлу загінуў аператар тэлеканала «Сігма» Віктар Дзедаў
У выніку абстрэлу ў Марыупалі 11 сакавіка загінуў аператар мясцовага тэлеканала «Сігма» Віктар Дзедаў. Бомбы ўпалі на дом, дзе ён разам з сям’ёй быў у той час, паведамляе Нацыянальны саюз журналістаў Украіны.
Пра акалічнасці смерці паведаміла жонка Віктара Наталля Дзедава. «Дзве міны. Першая ў нашай спальні. Там я і мама. Другая — на нашай кухні. Там — Віця… Я крычу «Саша!» у адказ: «Мама, я тут!»… І толькі ў ліфце разумею: Віцю не бачу і не чую… Апошняя (Яго. — Рэд.) фраза: «Саша, у мяне няма святла!» Саша дае ліхтарык, хоць у пакоі светла. Сонная артэрыя. Віця жыве яшчэ некалькі хвілін, даходзіць да калідора і назаўсёды становіцца нашым светлым Анёлам», — распавяла Наталля Дзедава.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў