У Маскве да галоўнага рэдактара The Insider прыйшла паліцыя, у яго ператрус
Да галоўнага рэдактара выдання The Insider, прызнанага нядаўна ўладамі Расеі «замежным агентам», Рамана Дабрахотава раніцай у сераду дадому ў Маскве прыйшла паліцыя. Пра гэта напісаў у твітэры сам Дабрахотаў, выказаўшы здагадку, што ў яго пройдзе ператрус. Пасьля сувязь з ім перарвалася.
Ягоны калега Сяргей Яжоў напісаў у твітэры, што сёньня Дабрахотаў павінен быў выехаць за мяжу.
Да галоўнага рэдактара выдання The Insider, прызнанага нядаўна ўладамі Расеі «замежным агентам», Рамана Дабрахотава раніцай у сераду дадому ў Маскве прыйшла паліцыя. Пра гэта напісаў у твітэры сам Дабрахотаў, выказаўшы здагадку, што ў яго пройдзе ператрус. Пасьля сувязь з ім перарвалася.
Ягоны калега Сяргей Яжоў напісаў у твітэры, што сёньня Дабрахотаў павінен быў выехаць за мяжу.
Як паведамляе Baza, сьледчыя прыйшлі з ператрусам таксама да бацькоў Дабрахотова. На апублікаваным відэа гучаць словы пра пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы.
Ператрус праходзіць па крымінальнай справе аб паклёпе. Справа распачата ў дачыненьні да нявыяўленых асобаў, а сам Дабрахотаў зьяўляецца сьведкам. Пры гэтым паведамляецца, што справа ўзбуджаная з прычыны твіту, разьмешчанага ў твітэр-акаўнце Дабрахотава.
Афіцыйнай інфармацыі пра ператрус і яго прычы пакуль няма. Агенцтва ТАСС са спасылкай на адваката Сталіну Гурэвіч паведаміла, што журналіст праходзіць па справе аб паклёпе, узбуджанай пасьля яе заявы. Гурэвіч прадстаўляе інтарэсы грамадзяніна Нідэрляндаў Макса ван дэр Вэрфа, які сьцьвярджае, што Дабрахотаў яго ашальмаваў, выступіўшы са сьцьвярджэньнямі, што ван дэр Вэрф атрымліваў ад расейскага мінабароны грошы за публікацыі пра зьбіты над Украінай малайзійскі «Боінг».
Ван дэр Вэрф адмаўляе вэрсію міжнароднага сьледзтва па справе аб зьбітым самалёце, сьцьвярджаючы, што ён быў зьбіты не з расейскай устаноўкі «Бук». У расьсьледаваньні The Insider і групы Bellingcat сьцьвярджалася, што яго праект Bonanza Media курыраваў палкоўнік ГРУ (Галоўнага ўпраўленьня Генштабу Мінабароны Раеі) Сяргей Чэбанаў. Ван дэр Вэрф заявіў, што гэта няпраўда. У канцы 2020 года паведамлялася, што адвакат Гурэвіч папрасіла СКР распачаць крымінальную справу аб паклёпе. У сакавіку 2021 года яна казала, што па яе заяве ідзе праверка.
The Insider — расьсьледавальніцкае СМІ, зарэгістраванае ў Латвіі, вядомае, у прыватнасьці, супрацоўніцтвам з групай Bellingcat і правядзеньнем гучных журналісцкіх расьсьледаваньняў — у прыватнасьці, аб дзейнасьці супрацоўнікаў ГРУ Расеі за мяжой і атручваньні Аляксея Навальнага.
23 ліпеня міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла The Insider ў рэестар так званых СМІ-замежных агентаў. Дабраахвотаў заявіў, што гэта не адаб’ецца на працы выданьня і адмовіўся маркіраваць журналісцкія матэрыялы, як гэтага патрабуюць расейскія ўлады.