• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мексіцы застрэлілі журналіста адразу пасля жывога эфіру

    Гэта першае забойства журналіста за час знаходжання на пасадзе новай прэзідэнткі Мексікі. Міжнародныя арганізацыі заклікаюць забяспечыць бяспеку супрацоўнікаў СМІ.

    У Мексіцы застрэлілі журналіста Маўрысіа Круса Соліса

    Маўрысіа Круз Соліс. Крыніца фота: detector.media

    У Мексіцы застрэлілі журналіста і радыёвядучага Маўрысіа Круса Соліса. Пра гэта паведамляе Детектор Медіа са спасылкай на CBS News.

    Забойства адбылося ў аўторак, 29 кастрычніка, у горадзе Уруапан у заходнім штаце Мічаакан.

    25-гадовы Маўрысіа Круз Соліс быў вядучым на мясцовай радыёстанцыі La Poderosa Uru­a­pan і заснавальнікам і дырэктарам навінавага сайта Min­u­to x Min­u­to. Ён распавядаў пра агульныя навіны, у тым ліку пра палітыку і бяспеку.

    Паводле афіцыйных звестак, забойства адбылося праз некалькі хвілін пасля таго, як журналіст выпусціў у сацсетках прамую трансляцыю інтэрв’ю з мэрам горада Карласам Мансо. У выніку нападу яшчэ адзін чалавек быў паранены.

    Генеральная пракуратура штата Мічаакан распачала расследаванне па гэтай справе. Асоба нападніка на журналіста пакуль не ўстаноўлена.

    Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) асудзіла забойства Соліса і заклікала новую прэзідэнтку Мексікі Клаўдзію Шэйнбаўм прыняць неадкладныя канкрэтныя меры для забеспячэння бяспекі журналістаў у краіне.

    «Калі мексіканскія ўлады дазволяць гэтаму злачынству застацца беспакараным, гэта будзе сумным напамінам пра тое, што змена ўрада не прынесла бяспекі прэсе ў краіне», — сказаў Ян-Альберт Гутсэн, мексіканскі прадстаўнік Камітэта абароны журналістаў (CPJ).

    Гэта першае забойства журналіста за час паўнамоцтваў новага прэзідэнта Клаўдзіі Шэйнбаўм, якая ўступіла на пасаду 1 кастрычніка 2024 года.

    Мексіка лічыцца адной з самых небяспечных краін для прадстаўнікоў медыяў. Па дадзеных RSF, з 1994 года тут было забіта больш за 150 журналістаў.

    У гэтым годзе 18 кастрычніка ўзброеныя людзі абстралялі фасад офіса газеты El Debate ў Кульякане, сталіцы штата Сіналоа. Рэгіён лічыцца аплотам аднаго з найбуйнейшых наркакартэляў.

    У жніўні невядомыя застрэлілі мексіканскага крымінальнага журналіста Алехандра Марцінеса. Ён знаходзіўся пад аховай паліцыі пасля таго, як перажыў замах у 2022 годзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці