У менскай кватэры журналісткі БелаПАН Каравянковай прайшоў ператрус
У менскай кватэры журналісткі інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Тацяны Каравянковай супрацоўнікі Сьледчага камітэту з раніцы 8 жніўня правялі ператрус і канфіскавалі носьбіты інфармацыі: цвёрдыя дыскі кампутараў, карту памяці фотаапарата і USB-назапашвальнік.
Сьледчыя паведамілі маці журналісткі, што Тацяна Каравянкова правяла ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна — яна затрыманая на трое сутак у межах справы, якую завёў Следчы камітэт паводле ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў