У міліцыі адмаўляюцца тлумачыць прычыны забароны на перапіску з Яўгенам Меркісам
Гамяльчанка Ларыса Шчыракова намагалася высветліць, на якой падставе зняволены журналіст пазбаўлены магчымасці камунікаваць з грамадзянамі.
Кіраўніцтва гомельскага абласнога ўпраўлення МУС адмовілася патлумачыць прычыны блакавання перапіскі з палітвязнем Яўгенам Меркісам.
Ларыса Шчыракова атрымала адпіску за подпісам намесніка начальніка абласнога ўпраўлення МУС Анатоля Васільева.
“Паскардзілася ў кіраўніцтва МУС, што лісты ў СІЗА да Яўгена Меркіса не даходзяць ні ад каго (уключна мяне), апроч бацькі. А мне адказалі, што, я не ягоны законны прадстаўнік, таму, і зварот мой разглядаць ня будуць…”, — зазначае Ларыса Шчыракова на сваёй старонцы ў сацсетцы Фэйсбук.
Палітзняволены краязнаўца, гісторык і журналіст Яўген Меркіс з сярэдзіны верасня знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3. Яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361–4).
Чытайце яшчэ:
«Из министерства поступила вводная: на первой полосе писать о Лукашенко». Сотрудница госСМИ — о внутренней кухне редакции
Новости для детской аудитории: как писать?
Боролась за мужа и оказалась в тюрьме. История Дарьи Лосик
