• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску міліцыя затрымала журналіста Грамадскага тэлебачання Данбаса і запатрабавала пакінуць Беларусь

    Інцыдэнт адбыўся ў гатэлі, дзе спынілася здымачная група незалежнага ўкраінскага тэлеканала, які вяшчае на Данбас. Ад Віталя Сізова запатрабавалі пакінуць тэрыторыю Беларусі з-за расійскіх спісаў непажаданых асоб.

    Карэспандэнт тэлеканала Віталь Сізоў прыехаў у Мінск, каб зрабіць рэпартаж пра пасяджэнне Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе, якое пройдзе сёння ў Мінску. У Віталя Сізова ёсць акрэдытацыя МЗС Беларусі, журналісты гэтага тэлеканала не адзін раз бывалі ў Мінску.

    А 02.45 па мінскім часе ў нумар гатэля, дзе спынілася здымачная група Грамадскага тэлебачаньня Данбасу, увайшлі беларускія міліцыянты і сілай забралі Сізова ў РУУС Цэнтральнага раёна. Прычына затрымання — нібыта знаходжанне Віталя ў расійскіх спісах асоб, якім забаронены ўезд.

    Як паведаміў прадстаўнік Грамадскага тэлебачання Данбаса Аляксей Мацука, Віталя Сізова вызвалілі каля 7‑й гадзіны раніцы.

    «Тут мне распавялі, што Расійская Федэрацыя забараніла мне ўезд на яе тэрыторыю да 2021 года. Беларусь і Расія з’яўляюцца саюзнай дзяржавай, таму забарона на ўезд распаўсюджваецца і на Беларусь. У райаддзеле мне некалькі разоў паўтарылі, што забарона на ўезд — ініцыятыва Расіі, да якой Беларусь не мае дачынення, таму даведацца прычыны забароны я не змог. Мне рэкамэндавалі пакінуць Беларусь цягам 24 гадзін, што я і так планаваў зрабіць. Дзякуй украінскаму консульству і амбасадзе за аператыўную рэакцыю і дапамогу. Са мной усё ў парадку», — паведаміў сам Віталь Сізоў пасля вызвалення.

    Хто блакуе рашэнне Лукашэнкі і Парашэнкі аб стварэнні сумеснага тэлеканала?

    «Ва Украіне з абодвух бакоў канфлікту — лавіны дэзінфармацыі. І ў працэсе прымірэння журналісты граюць не апошнюю ролю»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці