• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску прайшоў воркшоп “Свабода выказвання анлайн: міжнародныя стандарты і беларуская практыка”

    Цягам дня ўдзельнікі мерапрыемства, арганізаванага Human Constanta сумесна з прафесійнай супольнасцю адвакатаў ABA ROLI, на прыкладзе кейсаў Еўрапейскага суда па правах чалавека дыскутавалі аб свабодзе выказвання, абмяркоўвалі юрыдычныя аргументы і стратэгіі, якія можна прымяніць у Беларусі.

    Мерапрыемства ў першую чаргу было скіравана на юрыстаў, праваабаронцаў і журналістаў.

    — Лабараторыя лічбавых свабод адным з прыярытэтаў акрэслівае пытанні свабоды інфармацыі, свабоды інтэрнэту і выказвання анлайн і офлайн. Вельмі добра, што да правядзення воркшопа была падрыхтаваная брашура па асновах свабоды выказвання з кейсамі Еўрапейскага суда па правах чалавека.

    Таксама цяпер мы чакаем абнаўлення беларускага заканадаўства ў галіне інтэрнэту і наўрад ці там будзе шмат прагрэсіўных новаўвядзенняў, датычных свабоды выказвання. Таму мы спрабуем падрыхтавацца да гэтага і абмяркоўваем на такіх пляцоўках асноўныя тэмы, якія нас хвалююць у гэтай галіне: экстрэмізм анлайн, блакіроўка сайтаў, адказнасць пасярэднікаў і іншыя тэмы. Для нас важна зразумець, ці ёсць нейкая пазіцыя ў грамадзянскай супольнасці ў гэтых пытаннях, — гаворыць сузаснавальнік Human Con­stan­ta Аляксей Казлюк.

    Воркшоп у Мінску — мерапрыемства з серыі сустрэч, на якіх адбываецца прэзентацыя брашуры «Першыя крокі ў разуменні свабоды выказвання меркавання анлайн і офлайн». Брашура змяшчае актуальныя практыкі Еўрапейскага суда па правах чалавека, падрыхтаваная на англійскай, албанскай, армянскай, вугорскай грузінскай, македонскай, сербскай, украінскай, румынскай і рускай мовах.

    — Мы запрасілі да працы над брашурай калегу Аляксея Марчука, які мае вялікі досвед працы са свабодай выказвання ў Малдове. Таксама мы паспрабавалі закрануць менавіта беларускія пытанні і для гэтага пазвалі экспертаў з тых арганізацый, якія займаюцца профільна гэтымі тэмамі. Напрыклад, Беларускую асацыяцыю журналістаў.

    Тое, што мы разглядаем, тычыцца таксама медыя. З экстрэмізмам анлайн мы ведаем некалькі сумных прыкладаў, калі прыцягваюць да адказнасці менавіта журналістаў ці асобаў, якія дзейнічаюць у якасці журналістаў, — дадае Аляксей Казлюк.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці