У Мінску развіталіся з Ганнай Вольскай ФОТА
У Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску 24 сакавіка адбылася паніхіда і развітанне з Ганнай Вольскай — музычным прадзюсарам і жонкай рок-музыкі Лявона Вольскага. На паніхіду прыйшлі вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы, журналісты, музыкі і ўсе, хто ведаў Ганну.
Як паведамлялася раней, Ганна Вольская памерла ад анкалагічнага захворвання ў 40 гадоў. Акрамя самых блізкіх, ніхто не ведаў пра яе хваробу аж да самой смерці. Так супала, што ў дзень смерці мамы дачцэ Вольскіх Адэлі споўнілася 18 гадоў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў