У Мінску судзяць пісьменніка і фатографа Зміцера Баяровіча разам з жонкай Валерыяй
У судзе Ленінскага раёна Мінска 19 ліпеня пачнуць судзіць пісьменніка і фатографа Зміцера Баяровіча Іх вінавацяць у арганізацыі і прадрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт 342 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Юлія Інчына, піша ПЦ «Вясна».
Справу будзе разглядаць суддзя Юлія Інчына.
Палітзняволены Зміцер Баяровіч — пісьменнік і журналіст, быў затрыманы 14 сакавіка 2023 года разам з жонкай Валерыяй Баяровіч каля пад’езда іх дома. Супраць абодвух узбудзілі крымінальную справу за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года ў Мінску (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Напачатку Баяровічы былі змешчаныя ў Следчую турму № 8, затым пераведзеныя ў СІЗА №1 на Валадарку.
Зміцер Баяровіч працаваў на дзяржаўным тэлеканале СТВ, але ў 2020 годзе звольніўся на знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый.
Раней, у 2012 годзе, у выдавецтве «Галіяфы» выйшла ягоная дэбютная кніга «Шалі».
Чытайце яшчэ:
49-гадовы міністр інфармацыі Пярцоў: Не ведаю, дзе Захаранка і Красоўскі, мяне ў той час не было на свеце
Прапагандысты прымусілі былога калегу Дзмітрыя Лукшу стаць «экскурсаводам» па зоне
Дзеці ў ЗША, быў вызвалены ад вывучэньня беларускай мовы. Адкуль узяўся прапагандыст Андрэй Мукавозчык