У Мінску ўручылі прэміі бюро «Месяца фатаграфіі» (ШМАТ ФОТА)
Заснаванне прэміі дазваляе фіксаваць важныя падзеі ў свеце беларускай фатаграфіі. Арганізатары спадзяюцца, што прэмія будзе даваць магчымасць адсочваць дынаміку развіцця фатаграфіі ў Беларусі зараз і цяпер, як Архіў Бюро МФМ дазваляе фіксаваць гісторыю беларускай фатаграфіі.
Праект/фотавыстава 2016 года
3‑е месца:
«За сучасную візуальную мову, напружанасць наратыву». Алеся Белявец
“8 гісторый” Валерыя Кацубы. Куратарка Ганна Шпакава
“Кожная трэцяя” і “Фота на памяць” Аляксандра Васюковіча. Куратарка Ганна Шпакава
«З аднаго боку яна засталася па-за ўвагай мiнскiх крытыкаў i гледачоў. З іншага — яна вельмi важная як для мясцовага кантэксту, так i для агульна сусветнага стану. Выстава арганiзавана ў супрацы фатографаў i актывiстаў. Сярод удзельнiкаў як лепшыя беларускiя фатографы, так i пераможца “Iнавацыi” Аслан Гайсумаў i Марына Напрушкiна. Спалучэнне лакальнага i мiжнароднага, супрацы i междысцыплiнарнасць — мне падаецца, што ў такiм кiрунку трэба рухацца». Аліна Дзеравянка
“Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” куратараў Ілоны Дзяргач і Аляксея Талстова
2‑е месца:
«За міжнародны фармат і канцэптуальную выверанасць. За даследаванне эвалюцыі цялеснага канону і стэрэатыпаў маскуліннасці ў кантэксце гісторыі мастацтва»: Алеся Белявец
“Anatomia. Мужчынскае цела”. Куратарка Дзіна Даніловіч
1‑е месца:
«Это целостный социальный проект, который раскрывает нам и противоречия реальности Беларуси, и то как конструируется ее повседневность»: Оксана Жгировская
“Кандэнсат” Сяргея Гудзіліна. Куратаркі Ганна Карпенка і Антаніна Сцебур.
Фатограф 2016 года
3‑е месца:
Антон Матолька,
Марына Бацюкова з праектам “Сула. Непарыўнае”
Сяргей Гудзілін з праектам “Кандэнсат”
1‑е месца:
«Единство художественного взгляда и документальной фотографии, социально-кричащий проект». Алла Шарко
Аляксандр Васюковіч з праектамі “Кожная трэцяя” і “Фота на памяць”
Куратар/ка года
3‑е месца:
Ганна Шпакава з праектамі “ПРАФОТА” і “8 гісторый”
Уладзімір Парфянок за куратарскую дзейнасць НЦСМ
2‑е месца:
«Яна распачала цікавы праект White Room для маладых фотамастакоў. Таксама была куратарам шэрагу адметных выстаў і праектаў, сярод якіх адзначу «Анатомію», што сёлета адвёў пільны позірк ад жаночага цела і скіраваў да мужчынскага».
Дзіна Даніловіч з праектамі “Non-fashion” і “Аnatomia. Мужчынскае цела”
1‑е месца:
Антаніна Серакова і каманда куратараў выставы “Кандэнсат”
Публікацыя годa
3‑е месца:
Аўтарскія публікацыі Вольгі Бубіч
2‑е месца:
«Кніга, якую вельмі прыемна трымаць у руках. На маю думку, выдатнае спалучэнне зместу і формы. Лірычная гісторыя аўтара фотасерыі Марыны Бацюковай у вельмі тонкім адчуванні і прачытанні дызайнера Гіціса Скудзінскаса». Іна Наркевіч
Альбом Марыны Бацюковай “Свае гісторыі”
1‑е месца:
«Для меня издание каталога Валерия Лобко важно по двум причинам. Первая, Валерий Лобко одна из ключевых фигур минской фотографии. И издательство каталога — это дань памяти, дань истории. Вторая причина, это важность всей серии. Месяц фотографии отказался от публикации собственного каталога в пользу ежегодной книги о значимых фотографах в Беларуси. В этом смысле, каталог Лобко — это первый кирпичик большого здания. В пользу этой будущей перспективы я бы наградила каталог». Антонина Серякова
Альбом Валерыя Лабко “Заўтрашняя фатаграфія”