У Мінску затрымалі журналістку Таццяну Капітонаву, яна на Акрэсціна
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Мінску затрымана журналістка Таццяна Капітонава. Яна здымала канферэнцыю ў каворкінгу на Нямізе.
Падрабязнасці высветляем. Прысутныя на канферэнцыі распавялі, што міліцыянты прыйшлі менавіта за журналісткай.
У Савецкім РАУС нам пацвердзілі, што журалістка Таццяна Капітонава затрыманая да суду паводле адміністрацыйнай справы.
У чым вінавацяць калегу, супрацоўнікі міліцыі не гавораць.
З РАУСа журналістку адвязуць на Акрэсціна. Суд пройдзе заўтра.
Такім чынам за кратамі ў Беларусі цяпер 15 прадстаўнікоў медыя.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў