У Мінску затрымлівалі незалежных журналістак. Іх вызвалілі
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Мінску ўвечары серады былі затрыманыя незалежныя журналісткі Любоў Лунёва і Вольга Давыдава.
У Ленінскі РАУС журналісткі паехалі разам з жонкай Змітра Дашкевіча Настай, бо з’явілася інфармацыя, што Дашкевіч можа быць у міліцыі. Аднак у пастарунку міліцыянты падумалі, што Вольга Давыдава здымае падзеі на мабільны тэлефон і затрымалі журналістак і саму Насту.
У журналістак узялі тлумачэнні і вызвалілі прыкладна праз гадзіну пасля затрымання. Насту Дашкевіч таксама адпусцілі, але яна засталася побач з РАУСам, спрабуючы даведацца пра лёс свайго мужа.
Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў