У офісе БАЖ адбываецца сустрэча Экспертнай фрылансерскай групы Еўрапейскай федэрацыі журналістаў
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У офісе БАЖ адбываецца сустрэча Экспертнай фрылансерскай групы Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (FREG — Freelance Experts’ Group).
Удзельнікі сустрэчы, а гэта прадстаўнікі саюзаў журналістаў з розных еўрапейскіх краін, абмяркоўваюць праблемы ў працы журналістаў-фрылансераў, праблемы легалізацыі фрылансераў у Беларусі, а таксама парадак дня канферэнцыі “Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі”, што адбудзецца заўтра ў Мінску.
Сустрэча адбываецца пад кіраўніцтвам дырэктаркі Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Рэнаты Шродар.
Пазней на сайце з’явіцца разгорнуты матэрыл па тэме.
Прадстаўнік Нямецкага саюза журналістаў: Не называйце нас прапагандыстамі, не вініце пасярэдніка
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў