У офісе ГА “БАЖ” адбылася сустрэча рэдакцыі “Абажура” з прадстаўнікамі фрыласерскага руху Швецыі
У офіс ГА “БАЖ” завіталі Ізабэла Іверус і Оса Ульсан. Яны сустракаліся з рэдактарам часопіса "Абажур" Уладзімірам Дзюбам. Мэта візіту — абмен досведам наконт фарміравання супольнасці сярод фрылансераў, інфармаванне журналістаў.
Ізабэла Іверус распавяла пра сваю працу над выданнем анлайн-блога Frilansjournalisten, дзе пісалі пра праблемы, што турбуюць людзей, якія працуюць на ўмовах фрылансу. Напрыклад, для супольнасці важнае пытанне бяспекі асобаў, якія з’яжджаюць у іншыя краіны, рыхтуюць для рэдакцый матэрыялы, але разам з тым не маюць страхоўкі на выпадак нейкіх здарэнняў.
Для наладжвання міжасабовых кантактаў актывісты фрылансерскага руху Швецыі ладзілі офлайн-сустрэчы ў нефармальнай абстаноўцы. На іх запрашалі ўсіх ахвочых, а галоўным госцем звычайна выступаў нейкі цікавы чалавек, які зарабляе сабе на жыццё акурат фрылансам, напрыклад, пісьменнік. Сустрэчы былі вельмі папулярнымі і прыцягвалі, у тым ліку, і рэдактараў, менеджараў медыя, а не толькі фрылансераў.
Цяпер у Швецыі агулам некалькі тысяч чалавек працуюць як журналісты-фрылансеры.
Ізабэла Іверус і Оса Ульсан сустрэнуцца з беларускімі журналістамі ў Гомелі.
Візіт у Беларусь дапамог арганізаваць сябра Рады ГА «БАЖ» Андрусь Клікуноў.
Журналісты-фрылансеры паўночных краін Еўропы выступілі ў падтрымку беларускіх калегаў
Канферэнцыя БАЖ — МФЖ: Беларусь – адна з найбольш варожых да журналістаў краіна
Пасяджэнне FREG у Мінску: Няўстойлівасць і нестабільнасць — гэта бягучы стан любога журналіста-фрылансера