У Пінскім раёне хлопец таксама зняў ваенны самалёт. Яго таксама будуць судзіць
23-гадовы жыхар Пінскага раёна зняў на відэа ваенны самалёт і скінуў яго «экстрэмісцкім» каналам — цяпер яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні 23-гадовага жыхара Пінскага раёна «ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Ведамства паведамляе, што ён зняў на відэа вайсковы самалёт, а потым скінуў відэа «дэструктыўным тэлеграм-каналам».
Маладога чалавека абвінавачваюць паводле ч.1 арт.361–4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Журналісту, які фатаграфаваў расійскую тэхніку, выставілі абвінавачанне і перавялі ў СІЗА
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў