• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У райцэнтрах Магілёўшчыны закрыюць усе газетныя кіёскі

    Кіёскі «Магілёўаблсаюздруку» застануцца толькі ў Магілёве і Бабруйску. Цяпер прадпрыемства шукае пакупнікоў і арандатараў на свае гандлёвыя аб'екты.

    Як піша May­day, работа ў невялікіх гарадах стала настолькі стратнай, што прадпрыемству больш выгадна згарнуць дзейнасць. Не дапамагло нават тое, што «Магілёўсаюздруку» дазволілі гандляваць прадуктамі харчавання: цукрам, мукой, сланечнікавым алеем.

    У вобласці ў прадпрыемства было 4 філіялы, 7 участкаў і 224 гандлёвыя кропкі. Са студзеня 2022 года ў рэгіёнах пачаліся праблемы з выплатай заробкаў. Людзям прапаноўвалі звольніцца альбо сысці ў адпачынак за свой кошт. 

    Чытайце яшчэ:

    Коска ператвараецца ў Палатно: стала вядома новая назва рэгіянальнага медыя

    Палітзняволенаму аўтару «Вікіпедыі» прысудзілі тры гады «хатняй хіміі»

    Праз дваццаць гадоў: Як судзілі журналістаў «Пагоні»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці