• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У рэдакцыі “Газеты Слонімскай” зладзілі для дзяцей экскурсію. На настаўніцу «наехалі» чыноўнікі!

    Апоўдні другога лютага офіс рэдакцыі “Газеты Слонімскай” запоўнілі вучні чацвёртага класа Слонімскай СШ № 3.

    Няўрымслівыя чацвёртакласнікі са сваёй настаўніцай прыйшлі ў рэдакцыю паглядзець, як робіцца сучасная газета і як мясцовыя навіны трапляюць на сайт выдання.

    — А там у вас што? — паказвае рукой на лесніцу ў падвальнае памяшканне дапытлівы хлапчук.

    — А сам як думаеш?

    — Падвал.

    — Правільна. А ў падвале ў нас знаходзіцца сервер рэдакцыі. Ведаеце, што такое сервер? — уваходжу ў ролю настаўніка.

    — Гэта галоўны камп’ютар! — наперабой адказваюць адразу некалькі вучняў.

    …Так пачалася экскурсія. Амаль за гадзіну часу дзеці ўбачылі, як нашы журналісты Мікіта Пастухоў, Алёна Алько, Таццяна Плахетка і Уладзімір Шумель пішуць на камп’ютары тэксты навінаў і матэрыялаў ды падбіраюць да іх фотаздымкі. Потым паглядзелі ды паслухалі, як тыя матэрыялы вычытвае стыль-рэдактар Жанна Плешко, як рэдактар сайта Дзмітрый Міцкевіч публікуе іх на сайце газеты.

    Калі ж дзеці паглядзелі на маніторы, як вярстаецца газета, убачылі, як выходзіць з прынтара гатовая газетная старонка ды паслухалі аповед  нашага дызайнера Віталя Емельянава, як ён адпраўляе праз інтэрнэт звярстаную газету ў Гродзенскую друкарню, то на пытанне, хто з вас хоча рабіць газету, калі вырасце, падняўся лес рук.

    Напэўна, экскурсія для кагосьці з сённяшніх школьнікаў можа стаць штуршком да будучай прафесіі — прафесіі журналіста. І нам, тым хто робіць “Газету Слонімскую”, прыемна было паказаць дзецям нешта для іх новае і, як падалося, цікавае.

    Але самае прыемнае — школьнікам у нашай рэдакцыі сумна не было. Значыць, ёсць надзея, што будучыня інфармацыйнай прасторы Слонімшчыны забяспечаная. Бо недарэмна ж кажуць, што дзеці — наша будучыня!

    P.S. У пятніцу, 3‑га лютага, настаўніца патэлефанала ў рэдакцыю «ГС» і паведаміла, што на яе пачаўся ціск начальства на працы. Педагог сказала, што ад яе ва ўлітыматыўнай форме запатрабавалі, каб з сайта «ГС» былі выдаленыя фотаздымкі, на якіх дзеці трымаюць у руках апошні нумар газеты.

    Рэдактар «ГС» Віктар Валадашчук звязаўся па тэлефоне спачатку з загадчыцай аддзела адукацыі Слонімскага райвыканкама Тэрэсай Юшкевіч, а пасля з дырэктаркай СШ №3 і пацікавіўся, у чым прычына ціску на настаўніцу. Аднак і загадчык аддзела адукацыі, і дырэктар школы запэўнівалі рэдактара «ГС», што пра ціск на педагога яны ўпершыню чуюць цяпер ад яго, а рэпартаж на сайце gs.by  ім спадабаўся. Тым не менш, рэдакцыя «ГС» пайшла насустрач просьбе педагога і зняла з рэпартажа некаторыя фотаздымкі.

    Фота gs.by

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці