У сацсетках запусцілі альтэрнатыўнае галасаванне. Трактар набірае 3,5%
Беларускім СМІ забаранілі праводзіць інтэрнэт-апытанні аб рэйтынгу Лукашэнкі. Паводле заканадаўства, без атрымання ліцэнзіі нельга праводзіць даследаванні наконт грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне. Што ж, нельга дык нельга.
Тым часам у сацыяльных сетках партала Tut.by з’явіліся галасаванні наконт перавагаў беларусаў. Што вам падабаецца больш, трактар, дранік, тапак ці высокія тэхналогіі?
Ва ўсіх сацыяльных сетках перамог дранік (39–46%). А вось трактар стабільна на апошнім месцы. Максімум, колькі ён набраў, — 3,5%.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў