У шэф-рэдактара партала 6ТV.by Барыса Вырвіча прайшлі вобшукі
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Паведамляецца, што вобшук праводзілі па «крымінальнай справе аб тэрарызме».
«Меня отвезли в Шкловский межрайотдел КГБ в качестве свидетеля по уголовному делу. Их интересовали деструктивные телеграм-каналы, наш сайт 6ТV.by и деятельность Белорусской ассоциации журналистов. И еще требовали удалить сайт 6ТV.by.
Потом отпустили, сказали, что еще вызовут. Кстати, одна машина КГБ была с российскими номерами», — распавёў Барыс Вырвіч.
Агулам у Барыса Вырвіча было два вобшукі — дома, дзе ён жыве, і па месцу рэгістрацыі.
Нагадваем, што раней у рэдакцыі адбываўся вобшук. Галоўны рэдактар Зміцер Салаўёў цяпер знаходзіцца за мяжой.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
