У Шклове затрымалі здымачную групу “Белсата”. Забралі тэхніку
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Шклове затрымалі журналістаў тэлеканала “Белсат” Станіслава Івашкевіча, Івана Мураўёва і Вольгу Ратміраву.
Як паведамляюць калегі, журналістаў затрымалі прыкладна а 15:30. Праз некалькі гадзінаў журналістаў вызвалілі з міліцыі, але забралі ва ўсіх смартфоны, у Мураўёва забралі дрон і камеру.
На кожнага склалі пратакол паводле арт. 22.9 КаАП. Журналістаў будуць судзіць.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў